Бульба-шоу “О бульба! Мы цябе ўслаўляем, свой стол без бульбы не ўяўляем!”

30 верасня ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кругагляд”. Мерапрыемства прайшло ў незвычайнай форме: бульба-шоу “О бульба! Мы цябе ўслаўляем, свой стол без бульбы не ўяўляем!”

У гэты дзень прысутныя гаварылі пра нашу любімую гародніну – бульбу. Вядучая расказала адкуль прыйшла да нас бульба, пазнаёміла з бульбянымі рэкордамі. Члены аб’яднання змаглі прагледзець відэакліпы пра бульбу, паўдзельнічаць у розных па зместу і характару конкурсах, якія дазволілі прысутным не толькі пазнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра бульбу, але таксама садзейнічалі выхаванню цікавасці і павагі да народных традыцый, развіццю творчых здольнасцяў.

Да мерапрыемства была арганізавана гурман-выстава “Бульбяны рай”. Пасля дэгустацыі блюд кожны змог вызначыць для сябе самую смачную страву і прагаласаваць за яе.

Кожны з прысутных атрымаў шмат станоўчых эмоцый і каласальны зарад энэргіі, якога хопіць, мы спадзяемся, на наступны працоўны тыдзень.        

Добавить комментарий