8 жніўня ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі з падлеткамі адбыўся ўрок — папярэджанне, прысвечаны актуальнай і важнай тэме сучаснасці “Стоп! Спайс!”. Дзеці ўважліва слухалі пра ўзнікненне лёгкіх наркатычных сумесяў для курэння, пра ўздзеянне іх на арганізм чалавека, вынікі іх ўжывання для здароўя. У размове пра пакаранне пры дапамозе прававога квілта кожны з прысутных напісаў сваё меркаванне па наступных пытаннях: наркаманаў трэба лячыць ці караць, узрост крымінальнай адказнасці павінен быць з 14 або 16 гадоў, ці павінна пакаранне за распаўсюджанне і ўжыванне наркотыкаў быць больш жорсткім. Па выніках правядзення апытання можна зрабіць вывад, што дзеці негатыўна адносяцца да гэтай пагубнай з’явы. Затым падлеткі пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй на ўзгаданую тэму.

А ў канцы мерапрыемства адбылося знаёмства з работай Публічнага цэнтра прававой інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі і дзіцячым прававым сайтам, з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі дакументамі, якія адыграваюць важную ролю ў жыцці кожнага чалавека ў грамадстве і аб якіх падлеткі павінны ведаць, каб жыць па закону. 

Добавить комментарий