“Творчасць. Натхненне. Фестываль”. Пад такой назвай Браслаўская цэнтральная бібліятэка падрыхтавала выставу па выніках конкурсу па абнаўленні лагатыпа міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”. Усе жадаючыя могуць наведаць чытальную залу і ўбачыць работы ўдзельнікаў, кожная з якіх заслугоўвае ўвагі. Эскізы падрыхтавалі прадстаўнікі Браслаўскай гімназіі, Браслаўскай сярэдняй школы № 1, Відзаўскай сярэдняй школы, НП “Браслаўскія азеры”, работнікі бібліятэчных устаноў раена і іншыя. Запрашаем браслаўчан і гасцей горада наведаць бібліятэку і пазнаеміцца з выставай.

Добавить комментарий