25 лютага адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кругагляд”

25 лютага ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кругагляд”. Мерапрыемства было прысвечана творчасці беларускіх пісьменнікаў – стогадовых юбіляраў года.

Доўгі час у Беларусі кожная раніца пачыналася радыёпазыўнымі: “Радзіма, мая дарагая”. Мы да іх прывыклі і не заўсёды задумваліся, хто іх аўтар? Менавіта з такога пытання і прагляду відэакліпа пачалося мерапрыемтсва, прысвечанае пісьменнікам, якія пакінулі значны след у беларускай літаратуры.

Кіраўнік абяднання падрыхтавала літаратурную візітку па творчасці такіх пісьменнікаў як Алесь Бачыла, Паўлюк Прануза, Іван Грамовіч, Кастусь Кірэенка. Члены аб’яднання змаглі даведацца пра малавядомыя цікавыя звесткі з біяграфіі і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў. Многія вершы паэтаў пакладзены на музыку і сталі папулярнымі на ўсю краіну. Удзельнікі мерапрыемства змаглі паслухаць хіты і вершы стогадовых юбіляраў. Для бліжэйшага знаёмства з творчасцю пісьменнікаў была падрыхтавана выстава-прадстаўленне “З вершам – 100 гадоў”. Суправаджалася мерапрыемства мультымедыйнай прэзентацыяй.

Напрыканцы мерапрыемства члены аб’яднання ўбачылі, што беларуская літаратура багатая і разнастайная, і кожны чытач заўсёды зможа знайсці аўтара і твор па душы. Абмеркаваць убачанае і пачутае прысутныя змаглі за прыемным чаяпіццем.

Добавить комментарий