Тыдзень беларусазнаўства ў Пагашчанскай бібліятэцы

               Пагашчанская бібліятэка з 1па 6 верасня праводзіла Тыдзень беларусазнаўства, падчас якога чытачы бібліятэкі здзейснілі літаратурнае падарожжа “Віталь Вольскі запрашае ў вандроўку па родным краі”, удзельнічалі ў літаратурнай гумарыне да юбілею Ніла Гілевіча “Той, хто верне нам усмешку”, наведалі выставу-віктарыну “Пра рэчы з твайго партфеля”, прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Шануйце роднае слова”. Апошняе  мерапрыемства падрыхтавалі і правялі сумесна з настаўніцай  беларускай мовы і літаратуры Кансталінскай БШ Апанчонак Ганнай Іосіфаўнай.  Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Постаці беларускіх асветнікаў”, слайд-шоу “Смак беларускага слова”, прынялі ўдзел у моўных гульнях “Выкажыся па-беларуску”, “Снежны ком”, развучылі песню “Простыя словы” і танец “Паланез”(муз. Міхала Агінскага).

Добавить комментарий